Саломапляценне - самабытная з'ява беларускай нацыянальнай культуры, якая не мае аналагаў у свеце.
У якасці матэрыялу для вырабаў выкарыстоўваецца саломка злакавых культур.
З гісторыі беларускага саломапляцення
Салома як матэрыял для пляцення выкарыстоўвалася ўсходнімі славянамі на мяжы II-I стст. да н.э.;
XVIII ст. - пач. ХІХ ст. на Палессі склалася лакальная мастацкая школа па стварэнні саламяных іканастасаў для праваслаўных цэркваў;
ХХ ст. - росквіт беларускага саломапляцення.
Цікавы факт
Саламяныя царскія вароты для іканастасаў пачатку ХХ ст. - гэта ўнікальныя ўзоры вырабаў высокай складанасці, не маючыя прамых аналагаў.
Сёння вядомы два экзэмпляры іканастасных саламяных варотаў (у Нацыянальным мастацкім музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі-запаведніку).
Выдзяляюць чатыры асноўныя віды пляцення:
спіральнае (для вырабу адзення, вуллёў, мэблі);
прамое пляценне і плоскія пляцёнкі (гэтыя два віды выкарыстоўваюцца для вырабу саламяных капелюшоў, кошыкаў, шкатулак);
аб'ёмныя пляцёнкі (для дэкаратыўных прадметаў, у прыватнасці, у XVIII ст. - пач. XIX ст. выкарыстоўвалі ў стварэнні царкоўнага інтэр'ера).
Пераемнасць творчай спадчыны:
больш за 200 майстроў займаюцца мастацтвам саломапляцення, сярод якіх 20 маюць званне народнага майстра Беларусі;
праводзяцца майстар-класы, арганізаваны гурткі на базе ўстаноў адукацыі і культуры.
У снежні 2022 года саломапляценне Беларусі ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Крыніца: Міністэрства культуры, адкрытыя крыніцы.