Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 кастрычніка 2024, 14:58

Унікальныя славутыя мясціны: Касцёл Святога Казіміра

Унікальныя славутыя мясціны: Касцёл Святога Казіміра Касцёл Святога Казіміра ў аг. Уселюб Гродзенскай вобласці - самы стары з каталіцкіх храмаў Беларусі, якія захаваліся.

Касцёл пабудаваны да 1433 года (дакладная дата невядомая).

Будынак перабудоўваўся на працягу XVI - XVIII стагоддзяў, аднак касцёл захаваў закладзеныя ў XV стагоддзі рысы гатычнага стылю.

Сучасны выгляд храм набыў у XIX стагоддзі, тады да яго была прыбудавана вежа-званіца.

У архітэктуры касцёла спалучаюцца традыцыі беларускага дойлідства і заходнееўрапейскай архітэктурнай школы.

Знешні выгляд храма даволі аскетычны: выцягнутыя лініі, стральчатыя вокны.

Над галоўным уваходам размешчана трох'ярусная званіца.

Галоўны скарб касцёла - скульптурная выява Маці Божай Новага Жыцця - адзіная ў Беларусі фігура Маці Божай цяжарнай.

Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Побач з касцёлам - парк плошчай амаль 11 га, закладзены ў XVIII ст. уладальнікамі Уселюба О’Руркамі. З'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Дрэвам-доўгажыхарам пейзажнага парку амаль 150 гадоў.

Крыніцы: адкрытыя крыніцы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі