Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр - адзін з галоўных цэнтраў беларускага праваслаўя і буйнейшых у краіне архітэктурных ансамбляў XVII-XVIII стагоддзяў.
З гісторыі манастыра
1470 г. - на месцы з'яўлення цудатворнага абраза Божай Маці пабудаваны драўляны храм Прасвятой Багародзіцы.
1520 г. - у паселішчы здарыўся моцны пажар, які знішчыў амаль усе будынкі, у тым ліку драўляны храм.
1520 г. - другое з'яўленне цудатворнага абраза Божай Маці.
1555 г. - будаўніцтва мураванай царквы ў гонар Прасвятой Багародзіцы. У хуткім часе тут узнік праваслаўны мужчынскі манастыр.
1613 г. - манастыр і яго храмы сталі духоўна-палітычным цэнтрам уніяцкага ордэна базыльян, дзе праходзілі ўніяцкія саборы і кангрэгацыі.
1839 г. - манастыр вернуты Праваслаўнай царкве.
Цікава ведаць
Жыровіцкі манастыр уключае 5 дзеючых храмаў: Успенскі сабор, Яўленскую царкву, Крыжаўзвіжанскую царкву, Георгіеўскую царкву і Мікольскую царкву.
Галоўная святыня манастыра - Жыровіцкі абраз Божай Маці - захоўваецца ва Успенскім саборы. Прадстаўлены на граніце, велічынёй усяго некалькі сантыметраў, ён з'яўляецца самым маленькім з усіх цудатворных абразоў і ўваходзіць у 100 самых вядомых і шануемых у свеце.
У Жыровічах знаходзяцца самыя вядомыя ў Беларусі святыя крыніцы: святая крыніца пад Свята-Успенскім саборам, Далёкая святая крыніца Божай Маці і Блізкая святая крыніца.
Крыніцы: сайт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, адкрытыя крыніцы