Старэйшай школе Беларусі (гімназіі №1 г. Слуцка) - 405 гадоў.
З гісторыі школы
У 1617 г. Януш VI Радзівіл заснаваў у горадзе кальвінісцкі храм, а пры ім - школу. У далейшым яна атрымала статус гімназіі.
У XVII ст. Слуцкая гімназія стала цэнтрам педагагічнай думкі.
У 1628 г. выдадзены Статут Слуцкай школы. Уключаў праграму чатырох класаў, метадычныя ўказанні, правілы паводзін для вучняў і выкладчыкаў.
У школе вучыліся 6-8 гадоў. Вывучалі мовы, літаратуру, рыторыку, матэматыку і гісторыю.
Багаслоўе было аддзелена ад свецкага навучання.
Захоўваўся прынцып паслядоўнасці і паэтапнасці вывучэння навук, таму што ўлічваўся ўзрост вучняў.
Была распрацавана цэлая сістэма прыёмаў красамоўства. Раз у паўгода праводзіліся публічныя экзамены для вучняў, на якіх прысутнічала гарадская ўлада і бацькі.
Рэктар гімназіі Р. Адамі абагульніў вопыт сваёй работы ў "Кратком учебнике по риторике", па якім вучыўся М. Ламаносаў.
На месцы драўлянага будынка ў 1830-я гады пабудавалі новы. Заняткі ў ім вядуцца да гэтага часу.
Выпускнікі Слуцкай гімназіі - вядомыя вучоныя, пісьменнікі, філосафы, дактары навук.
Крыніцы: ДУА "Гімназія 1 г. Слуцка", адкрытыя крыніцы