Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр - адзін з самых старажытных цэнтраў праваслаўя на тэрыторыі Беларусі.Узведзены ў 1125 годзе святой Ефрасінняй Полацкай.
Унікальны вобраз манастыра
Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр - адна з першых жаночых абіцелей на беларускай зямлі.
Архітэктурны ансамбль уключае мноства ўнікальных будынкаў. Сярод іх:
Спаса-Праабражэнскі храм (узведзены ў ХІІ стагоддзі).
Крыжаўзвіжанскі сабор (пабудаваны ў 1897 годзе).
Званіца мураваная (над брамай манастыра, пабудавана ў 1882 годзе).
Свята-Ефрасіннеўскі храм (у 1847 годзе перабудаваны са дамавой царквы ў мураваны будынак).
На тэрыторыі манастыра таксама размяшчаліся (не захаваліся да нашых дзён): храм-пахавальня ХІІ стагоддзя, манастырская капліца (1897 год), трапезны дом (1902 год), летні фантан (пачатак ХХ стагоддзя).
Спаса-Праабражэнскі храм - унікальны аб'ект полацкай школы дойлідства.
У храме захаваўся фрэскавы роспіс ХІІ стагоддзя. Характар жывапісу дае падставу лічыць, што выкананы ён як грэчаскімі, так і мясцовымі мастакамі.
Святыні манастыра:
Сярэбраная рака з мошчамі прападобнай Ефрасінні.
Крыж* Ефрасінні Полацкай.
Цікавы факт
Старажытныя фрэскі пакрываюць 90 працэнтаў сцен Спаса-Праабражэнскага храма. Роспісы выкананы ў тэхніцы фрэскі па сырым вапнавым тынку, што забяспечыла захаванасць роспісу на стагоддзі. У пачатку 2025 года храм адкрыты пасля рэстаўрацыі.
*Па заказе Ефрасінні ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам выраблены напрастольны крыж. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа вышынёй каля 51,8 см. Меў кіпарысавую аснову, абітую 22 залатымі і 20 сярэбранымі пласцінамі, упрыгожанымі вытанчаным арнаментам, а таксама 20 эмалевымі абразкамі. Рэліквія была страчана ў гады ВАВ. Крыж адноўлены ў 1997 годзе.
Крыніцы: сайт Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра, адкрытыя крыніцы.
