
У Беларусі функцыянуюць 7 смеццеперапрацоўчых заводаў (Брэст, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск, Баранавічы, Наваполацк), каля 80 ліній па сартаванні і дасартаванні камунальных адходаў, уведзены ў эксплуатацыю смеццесартавальны завод у Віцебску.
У 2020 годзе нарыхтавана амаль 790 тыс. т другаснай сыравіны, на 3,2% больш, чым у 2019 годзе.
Узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў:
2020 год - 25%,
да 2025 года - да 64%,
да 2035 года - не менш за 90%*.
Для дасягнення такіх паказчыкаў неабходны:
- удасканаленне існуючай сістэмы раздзельнага збору адходаў;
- стварэнне міжраённых аб'ектаў па абыходжанні з камунальнымі адходамі.
Да 2022 года плануецца закрыць усе міні-палігоны.
Да 2030 года прадугледжана стварэнне 30 міжрэгіянальных сучасных аб'ектаў для сартавання і выкарыстання ЦКА і палігонаў для іх пахавання.**
Узровень выкарыстання традыцыйных відаў ДМР, якія ўтвараюцца ў прамысловым сектары, у сярэднім па рэспубліцы складае больш за 94%:
адходаў паперы і кардону - 94,7%;
адходаў шкла - 99%;
адходаў пластмас - больш за 90%;
гумазмяшчальных адходаў, уключаючы зношаныя шыны - 97,81%.
* Прадугледжана Нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь, з улікам унесеных у яе змяненняў.
** У адпаведнасці з Канцэпцыяй стварэння аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, зацверджанай урадам Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2019 г. №715.
Крыніца: Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.