Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
09 студзеня 2018, 11:50

Участкі для галасавання на мясцовых выбарах

У Беларусі ўтворана 5 870 участкаў для галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання.

У тым ліку:

250 - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, што аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах,

17 - у воінскіх часцях.

Колькасць выбарчых участкаў:

Брэсцкая вобласць - 923,

Віцебская вобласць - 798,

Гомельская вобласць - 1022,

Гродзенская вобласць - 675,

Мінская вобласць - 991,

Магілёўская вобласць - 750,

Мінск - 711.

9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якая прадоўжыцца да 18 студзеня ўключна. Пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачаць перадвыбарную агітацыю.

Крыніца: Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі