
Уборку яблыкаў, прызначаных для захоўвання, ажыццяўляюць па сартах і выключна ручным спосабам.
Як збіраць яблыкі:
- збор яблыкаў праводзяць у сухое надвор'е, пачынаюць работу пасля спадання расы;
- пасля дажджоў неабходна пачакаць пакуль плады высахнуць (з мэтай недапушчэння развіцця гнілі ў сховішчы);
- пасля начных замаразкаў работу пачынаюць, калі плады злёгку адыдуць (падмарожаныя яблыкі на працяглае захоўванне не закладваюцца);
- спачатку здымаюць плады з ніжніх галін, затым - з сярэдзіны кроны і з верхавіны (пры такіх умовах менш пладоў падае на зямлю);
- плады здымаюць с пладаножкай, злёгку пакручваючы іх вакол сваёй восі;
- не дапускаць падзення, не націскаць на яблыкі;
- не абціраць яблыкі ад васковага налёту (засцерагае ад хвароб);
- спачатку запаўняюць яблыкамі вуглы скрынь, затым - прастору паміж імі (каб зменшыць траўміраванне пладоў).
Як захоўваць яблыкі:
- пасля ўборкі на працягу некалькіх дзён плады неабходна патрымаць у халаднаватым памяшканні, пад навесом у начны час да тэмпературы 6-8°С;
- розныя сарты трэба захоўваць асобна;
- аптымальныя ўмовы для захоўвання яблыкаў: тэмпература 1-3°С і вільготнасць каля 90-95%;
- пераглядаць ураджай рэкамендуецца кожныя 2 тыдні.
Крыніца: адкрытыя крыніцы.