Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 студзеня 2022, 12:21

У Беларусі змяніліся грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі

З 21 студзеня 2022 г. у Беларусі змяніліся грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі*.

Нормы расходаў на харчаванне ў дзіцячых садах:

групы 1-3 гады

- 10,5-гадзіннае знаходжанне - Br3,26,

- 12-гадзіннае знаходжанне - Br4,03,

- санаторныя яслі-сады, санаторныя дзіцячыя сады, санаторныя групы, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання - Br4,89.

3-7 гадоў

- 10,5-гадзіннае знаходжанне - Br4,19,

- 12-гадзіннае знаходжанне - Br5,01,

- санаторныя яслі-сады, санаторныя дзіцячыя сады, санаторныя групы, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання - Br6,12; дыета П - Br6,06.

Нормы расходаў на харчаванне ў школах:

1-4-я класы

 

2-разовае харчаванне - Br2,52,

3-разовае харчаванне - Br3,31.

 

5-11-я класы

 

2-разовае харчаванне - Br2,94,

3-разовае харчаванне - Br3,71.

*Мінулы раз нормы расходаў пераглядаліся ў чэрвені 2021 г.

Крыніца: пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2022 г. №29.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі