Па стане на 7 верасня ў Беларусі намалочана больш за 9 млн т збожжа з улікам рапсу.
Рапс убралі з 342,0 тыс. га, што складае 95,4% да ўборачнай плошчы, намалацілі 873,0 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 25,5 ц/га.
Уборачная плошча збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) - 2168,1 тыс. га. На 7 верасня ўбрана 2140,7 тыс. га (98,7% ад плана), намалочана* 8138,7 тыс. т, ураджайнасць - 36,4 ц/га.
Убрана па абласцях (тыс. га):
Брэсцкая - 353,5 (99,1% плошчаў);
Віцебская - 345,7 (97,8%);
Гомельская - 347,2 (99,5%);
Гродзенская - 307,9 (98,6%);
Мінская - 453,0 (98,7%);
Магілёўская - 333,5 (98,7%).
Намалочана збожжа па абласцях (тыс. т):
Брэсцкая - 1417,2;
Віцебская - 1110,9;
Гомельская - 868,1;
Гродзенская - 1581,9;
Мінская - 2072,8;
Магілёўская - 1087,9.
Ураджайнасць па абласцях (ц/га):
Брэсцкая - 39,4;
Віцебская - 30,3;
Гомельская - 23,3;
Гродзенская - 49,9;
Мінская - 44,2;
Магілёўская - 30,3.
Аб'ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.
*без уліку рапсу
Крыніца: Мінсельгасхарч.