
У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамогі* бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
Памеры штомесячных дапамог з 1 жніўня:
- на першае дзіця - Br556,05;
- на другое і наступных дзяцей - Br635,48;
- на дзіця-інваліда - Br714,92.
Памер дапамогі на першае дзіця складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей - 40%, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45%.
У цэлым расходы на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2022 годзе складуць Br1,7 млрд.
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выплачваюцца на 238,6 тыс. дзяцей.
* Дапамогі пераглядаюцца два разы ў год, змяненні пачынаюць дзейнічаць з 1 лютага і 1 жніўня.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.