У Беларусі з 1 жніўня вырастуць дапамогі* бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў.
Памеры штомесячных дапамог з 1 жніўня:
- на першае дзіця - Br495,74 (павялічана на Br22,82);
- на другое і наступных дзяцей - Br566,56 (Br26,08);
- на дзіця-інваліда - Br637,38 (B29,34).
*Дапамогі пераглядаюць двойчы на год, змяненні пачынаюць дзейнічаць з 1 лютага і 1 жніўня.
Памер дапамогі на першае дзіця складае 35% налічанай сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, на другое і наступных дзяцей - 40%, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45%.
Паводле даных Белстата, сярэднямесячная зарплата ў ІІ квартале 2021 года склала Br1416,4.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.