Сцяг Аўторак, 10 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
30 ліпеня 2024, 16:40

У Беларусі з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

У Беларусі з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня 2024 года па 31 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br433.

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

- працаздольнае насельніцтва - Br462,26;

- пенсіянеры - Br314,13;

- дзеці ва ўзросце да 3 гадоў - Br273,78;

- дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br365,55;

- дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br428,23.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 жніўня павялічваюцца:

- памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

- даплаты да пенсій;

- дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;

- сацыяльныя пенсіі.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 23 ліпеня 2024 года №60.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі