Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 жніўня 2022, 14:37

У Беларусі з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня 2022 года па 31 кастрычніка 2022 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br328,50. БПМ будзе на 5,6% вышэй, чым дзеючы з 1 мая 2022 года (Br311,15).

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

- працаздольнага насельніцтва - Br366,23;

- пенсіянераў - Br247,21;

- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br204,80;

- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br284,60;

- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br350,06.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 жніўня на 5,6% павялічваюцца:

- памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

- надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым;

- дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або чалавека, якія дасягнуў 80-гадовага ўзросту;

- павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;

- сацыяльныя пенсіі.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2022 г. №47

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі