Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
24 студзеня 2024, 16:27

У Беларусі з 1 лютага павышаецца памер працоўных пенсій

У Беларусі з 1 лютага павышаецца памер працоўных пенсій З 1 лютага на 10% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій*:

- па ўзросце, 
 
- за выслугу гадоў, 
 
- па інваліднасці, 
 
- з выпадку страты карміцеля. 

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў лютым 2024 года складзе Br811 (павялічыцца на 21% у адносінах да лютага 2023 года)**. 

У лютым на выплату пенсій будзе накіравана Br1,8 млрд, з якіх Br166 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам №413. 

Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.

*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 29 снежня 2023 года №413 "Аб павышэнні пенсій". 

**Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі