
Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:
- працаздольнага насельніцтва - Br434,60;
- пенсіянераў - Br298,43;
- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br260,39;
- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br349,09;
- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br406,03.
У сувязі з павышэннем БПМ з 1 лютага павялічваюцца:
- памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
- даплаты да пенсій;
- дапамогі па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;
- сацыяльныя пенсіі.
Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2024 года №1.