
Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб павышэнні пенсій з 1 верасня 2021 года.
Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера, зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 7%.
Павялічацца пенсіі:
- па ўзросце,
- за выслугу гадоў,
- па інваліднасці,
- па прычыне страты карміцеля.
Да асноўнай пенсіі выплачваюцца:
• даплата непрацуючым грамадзянам:
ва ўзросце 75-79 гадоў - Br53,15;
ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым - Br70,87;
• надбаўка на догляд:
інвалідаў 1 групы - Br70,87;
асоб ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў (акрамя інвалідаў 1 групы) - Br35,44;
• павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян - ад Br28,35 да Br354,35.
Пераразлік пенсій будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянерам.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе каля Br545.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.