Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 снежня 2020, 15:38

У Беларусі вырасце памер працоўных пенсій

Прэзідэнт Беларусі прыняў рашэнне аб павышэнні пенсій з 1 снежня 2020 года. Асноўныя памеры працоўных пенсій павышаюцца на 6%.

Да асноўнай пенсіі выплачваюцца даплаты, надбаўкі, павышэнні, у іх ліку:

- даплата непрацуючым грамадзянам, людзям ва ўзросце 75-79 гадоў - Br48,4,

- даплата асобам ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым - Br64,53,

- надбаўка на догляд інвалідам I групы - Br64,53,

- надбаўка асобам ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў - Br32,27,

- павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян - ад Br25,81 да Br322,65.

Пераразлік гэтых выплат ажыццяўляецца аўтаматычна пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, кожны квартал (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада).

Пераразлік пенсій у снежні будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце складзе Br499,7.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі