У сувязі з устанаўленнем IV класа пажарнай небяспекі па ўсёй краіне ўведзена забарона і абмежаванні на наведванне лясоў.
З пачатку года ў Беларусі адбылося ўжо 217 лясных пажараў на агульнай плошчы звыш 1000 га. Найбольш крытычная абстаноўка склалася ў лясным фондзе Брэсцкай вобласці: тут адбылося 106 выпадкаў узгаранняў на плошчы звыш 850 га.
Дазваляецца:
знаходзіцца ў лясных масівах толькі ў тых месцах, дзе ёсць спецыяльна абсталяваныя месцы адпачынку, стаянкі для турыстаў;
раскладаць агонь толькі ў мангалах або на спецыяльна абсталяваных (абкладзеных каменем ці абараных) вогнішчах.
Забараняецца:
уязджаць на ўсе лясныя дарогі*;
самастойна адкрываць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес.
Штрафы:
за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не прывяло да прычынення ўрону, - папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь;
за распальванне вогнішча ў забароненых месцах - папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.
У 9 з 10 выпадкаў прычынай узнікнення пажару з'яўляецца антрапагенны фактар.
Для маніторынгу і ацэнкі існуючай абстаноўкі вядзецца авіяцыйнае патруляванне.
* За выключэннем дарог агульнага прызначэння, якія праходзяць праз лясныя масівы.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.