Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 кастрычніка 2018, 12:42

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) у разліку на месяц з 1 лістапада 2018 года па 31 студзеня 2019-га складае Br214,21.

Новы БПМ на 0,3 працэнта вышэйшы, чым дзеючы з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года.

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

працаздольнага насельніцтва - Br237,21;

пенсіянераў - Br163,93;

студэнтаў - Br207,30;

дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br139,79;

дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br191,09;

дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br233,56.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 лістапада павялічацца:

мінімальныя працоўныя пенсіі;

сацыяльныя пенсіі;

даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне;

надбаўкі да пенсій і павышэнні пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў;

дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80 гадоў;

дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 26 кастрычніка 2018 года №79.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі