
Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br339,83. БПМ будзе на 3,4% вышэйшы, чым той, што дзейнічаў з 1 жніўня 2022 года (Br328,50).
Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:
- працаздольнага насельніцтва - Br375,26;
- пенсіянераў - Br255,28;
- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br215,93;
- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br298,21;
- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br363,28.
У сувязі з павышэннем БПМ з 1 лістапада на 3,4% павялічваюцца:
- памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
- даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне;
- дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
- павышэнні да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў;
- сацыяльныя пенсіі.
Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 кастрычніка 2022 года №60.