Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лютага 2022 года па 30 красавіка 2022 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br296,55. БПМ будзе на 3% вышэйшы, чым дзеючы з 1 лістапада 2021 года (Br288,01).
Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:
- працаздольнага насельніцтва - Br329,35;
- пенсіянераў - Br224,10;
- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br187,4;
- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br259,47;
- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br317,33.
У сувязі з павышэннем БПМ з лістапада павялічацца:
- мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі;
- надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым;
- дапамогі па доглядзе інваліда I групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту;
- некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
- іншыя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца з памеру БПМ.
Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 студзеня 2022 года №4.