ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 кастрычніка 2020, 11:16

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

У Беларусі павышаецца бюджэт пражытачнага мінімуму

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br258,11.

БПМ будзе на 0,8% вышэйшы, чым дзеючы з 1 жніўня 2020 года (Br256,1).

Новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп:

- працаздольнага насельніцтва - Br285,68,

- пенсіянераў - Br195,15,

- студэнтаў - Br248,06,

- дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br165,18,

- дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br228,85,

- дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br278,16.

У сувязі з павышэннем БПМ з лістапада павялічацца:

- мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі;

- надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым;

- дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або чалавека, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту;

- некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;

- іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Крыніца: пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 кастрычніка 2020 года №95.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі