Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 студзеня 2024, 12:58

У Беларусі павялічаны памер сямейнага капіталу

У Беларусі павялічаны памер сямейнага капіталу З 2015 года ў Беларусі адкрыта амаль 134 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" на суму Br4 млрд.
 
Сямейны капітал назначаецца сем’ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця.  
 
Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі.
 
З 1 студзеня па 31 снежня 2024 года памер складае Br31 480*. На гэтыя мэты ў бюджэце прадугледжана Br380 млн.
 
Дынаміка росту сямейнага капіталу:  
 
2020 год - Br22 500;  
2021 год - Br23 737,5;  
2022 год - Br25 995;  
2023 год - Br29 950;  
2024 год - Br31 480.  
 
На 01.01.2024 на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 80 823 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 65 853, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 8 691, на атрыманне адукацыі - 6 274, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.
 
Для даведкі
 
Сямейны капітал уведзены з 1 студзеня 2015 года ўказам №572 ад 9 снежня 2014 года "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей".
 
18 верасня 2019 года праграма была прадоўжана ўказам №345 "Аб сямейным капітале".
 
*Прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, у выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.  
 
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі