Памер сямейнага капіталу ў Беларусі з 1 студзеня 2023 года павялічыўся на 15,2 працэнта і складае Br29 950*.
Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям, у якіх нарадзілася (усыноўлена, удачарона) трэцяе або наступнае дзіця. Памер сямейнага капіталу вызначаецца на дату нараджэння (у выпадку ўсынаўлення, удачарэння - на дату ўступлення ў сілу рашэння суда) незалежна ад даты звароту па яго.
На выплату сямейнага капіталу ў 2023 годзе плануецца накіраваць амаль Br430 млн.
На 1 студзеня 2023 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 121 911 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал".
Дынаміка росту сямейнага капіталу:
2020 г. - Br22 500;
2021 г. - Br23 737,5;
2022 г. - Br25 995;
з 01.01.2023 г. - Br29 950.
* Сямейны капітал у памеры Br29 950 рублёў назначаецца ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2023 г.
Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.