Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
19 верасня 2025, 15:45

У Беларусі намалацілі больш за 9 млн тон збожжа

У Беларусі намалацілі больш за 9 млн тон збожжа Па стане на 19 верасня беларускія аграрыі намалацілі больш за 9 млн т збожжа з улікам рапсу.

Намалочана збожжа па абласцях:

Мінская - 2260 тыс. т,
Гродзенская - 1744 тыс. т,
Брэсцкая - 1684 тыс. т,
Магілёўская - 1265 тыс. т,
Гомельская - 1051 тыс. т,
Віцебская - 1003 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны на плошчы 2395 тыс. га, што складае 99% ад плана.

Нарыхтавана 99 тыс. т ільнотрасты, ураджайнасць - 45 ц/га (вышэй за мінулагоднюю на 11,1 ц/га).

Нарыхтавана больш за 13,4 млн т сенажу (96% плана), 510 тыс. т сена (71% плана).

Травяных кармоў нарыхтавана амаль 5,6 млн т (55% плана).

Аграрыі Беларусі таксама ўбралі 24% плошчаў цукровых буракоў і 25% плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм.

Бульбы ў краіне накапана 225 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 340 ц/га (вышэй за мінулагоднюю на 30,4 ц/га).

Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі