Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
17 снежня 2015, 11:35

У Беларусь прыходзіць 4G-сувязь

У Беларусі з'явіцца новы від сувязі чацвёртага пакалення - 4G. Згодна з інвестыцыйным дагаворам СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі" плануе паэтапны запуск адзінай сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення:

2015 год - у Мінску,

2015-2016 гады - ва ўсіх абласных цэнтрах,

2016-2020 гады - у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс. чалавек.

Галоўная перавага новага віду сувязі - у скорасці перадачы інфармацыі:

3G - трэцяе пакаленне мабільных тэлекамунікацый - 42,2 Мбіт/с,

4G - чацвёртае пакаленне мабільных тэлекамунікацый - больш за 250 Мбіт/с.

3G - загрузка на дэвайс HD відэа - 1-5 мінут,

4G - 30 секунд;

3G - загрузка на дэвайс малюнка - 25 секунд,

4G - 1 секунда;

3G - загрузка на дэвайс музыкі - 10 секунд,

4G - 1 секунда.

Магчымасці 3G*:

глабальны роўмінг,

высокая якасць гуку,

мабільнае тэлебачанне,

аддаленае відэаназіранне.

Магчымасці 4G (у дадатак да магчымасцей 3G):

мабільныя відэаканферэнцыі,

шматканальныя тэлетрансляцыі высокай дакладнасці,

відэа па запыце,

кіраванне дамашняй бытавой тэхнікай.

*Цяпер у Беларусі ўсе аператары сувязі пабудавалі сеткі трэцяга пакалення - 3G.

Крыніца: СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі