
Лясы ў Беларусі займаюць амаль 40% тэрыторыі - 9,6 млн га.
Прыродная структура лясоў:
хвоя - 54,8%,
елка - 11,0%,
дуб - 2,9%,
бяроза - 18,8%,
вольха - 8,2%,
асіна - 2,2%,
граб - 0,2%,
іншыя - 0,3%.
Акцыя "Тыдзень лесу" пройдзе ў Беларусі з 3 па 10 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 2021 годзе акцыя пройдзе 14-ы раз. Яна прымеркавана да Года народнага адзінства.
Месца правядзення акцыі - аб'екты ўсіх рэгіёнаў Беларусі*.
Добраахвотнікі могуць пасадзіць дрэва, закласці памятную алею, сквер, прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.
У 2020 годзе рукамі валанцёраў было высаджана больш за 23 млн дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы каля 5,5 тыс. га. Усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб'ектах.
*Кантактныя тэлефоны размешчаны на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі па адрасе: https://www.mlh.by/.
Крыніца: Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі.