Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 верасня 2019, 12:20

Турызм у Беларусі

У Беларусі на пачатак 2019 года турыстычную дзейнасць вялі 1482 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш як 2 млн турыстаў і экскурсантаў.

Колькасць беларусаў, якія арганізавана выязджалі за мяжу, склала 850,7 тыс. Беларусы наведалі 123 краіны свету.

Найбольш наведвальныя краіны: Егіпет, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Расія, Іспанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя.

Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў - 8 дзён.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, - 365,5 тыс. чалавек са 122 краін свету.

Краіны-лідары па колькасці наведванняў Беларусі: Расія, Літва, Польшча, Латвія, Украіна, Германія, Кітай, Іспанія, Эстонія, Вялікабрытанія.

Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў - 5 дзён.

У Беларусі ў 2018 годзе ажыццяўлялі дзейнасць 2054 суб'екты аграэкатурызму. Паслугамі ў сферы аграэкатурызму скарысталіся 422,3 тыс. чалавек. Грамадзяне Беларусі ў агульнай колькасці аграэкатурыстаў склалі 90%.

Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі