
аграэкатурызм,
актыўны,
гастранамічны,
дзелавы,
гісторыка-культурны,
лячэбна-аздараўленчы,
медыцынскі,
адукацыйны,
паляўнічы,
прамысловы,
рэлігійны,
падзейны,
экалагічны.
У 2023 годзе турыстычную дзейнасць у краіне ажыццяўляла 1108 арганізацый, паслугамі якіх скарысталіся 2,5 млн турыстаў і экскурсантаў.
Аб'ём экспарту турыстычных паслуг у Беларусі за 2023 год, папярэдне, склаў $200 млн.
Колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала больш за 233 тыс.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў - 4 дні.
Усяго ў 2023 годзе Беларусь наведалі 1,6 млн замежных грамадзян са 174 краін.
Па турах у межах краіны падарожнічалі звыш 1,7 млн беларусаў.
Паслугамі 462 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных аб'ектаў размяшчэння скарысталіся больш за 1 млн чалавек, з якіх больш за 837 тыс. - грамадзяне Беларусі.
У Беларусі з кожным годам павялічваецца прывабнасць сельскага турызму.
У 2023 годзе ажыццяўлялі дзейнасць 2409 суб'ектаў аграэкатурызму, іх паслугамі скарысталіся звыш 450 тыс. чалавек.
*Пастанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2023 г. №36 "Аб вядзенні Адзінай класіфікацыі відаў турызму ў Рэспубліцы Беларусь".
Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства спорту і турызму.