У Беларусі ў 2022 годзе турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 1203 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш за 2 млн турыстаў і экскурсантаў.
Па турах у межах краіны ў 2022 годзе падарожнічалі 1,53 млн беларусаў.
Колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, - 143 тыс. чалавек.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў - 5 дзён.
У рэспубліцы развіваецца шэраг напрамкаў турызму:
культурна-пазнавальны, рэлігійны, спартыўны, аздараўленчы, інклюзіўны, прамысловы, экалагічны, аграэкатурызм.
Сярод вядомых выдатных мясцін і гістарычных аб'ектаў Беларусі:
замкі ў Міры, Лідзе, Косаве, Ружанах;
палацава-паркавыя ансамблі ў Нясвіжы, Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі;
Сафійскі сабор у Полацку, Каложская царква, Жыровіцкі манастыр, Троіцкі касцёл у Гервятах;
Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
Мемарыяльны комплекс "Хатынь", Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна", Брэсцкая крэпасць;
Нацыянальны парк "Белавежская пушча".
З падзейных мерапрыемстваў брэндам краіны з'яўляецца міжнародны фестываль "Славянскі базар".
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт, Нацыянальнае агенцтва па турызме, адкрытыя крыніцы.