
На пачатак 2022 года ў Беларусі турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 1315 арганізацый.
У краіне развіваюцца 23 віды турызму.
У ліку найбольш паспяховых - аграэкатурызм: 3150 суб'ектаў аграэкатурызму*.
У Беларусь за 7 месяцаў 2022 года прыехалі больш за 700 тыс. замежных грамадзян (126% да ўзроўню мінулага года).
Цікавасць да арганізаваных турыстычных паездак унутры краіны выказалі 1,2 млн грамадзян Беларусі (даныя па выніках 2021 г.). 88,3% ад агульнай колькасці турпаездак грамадзян у межах краіны займалі аднадзённыя экскурсіі.
Найбольш наведвальныя месцы:
Мірскі замак,
Нясвіжскі замак,
Брэсцкая крэпасць,
Сафійскі сабор,
Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў,
Каложская царква,
Нацыянальная бібліятэка Беларусі,
Мемарыяльны комплекс "Хатынь",
Гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна",
Нацыянальны парк "Белавежская пушча".
*зарэгістравана на пачатак 2022 г.
Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт, Міністэрства спорту і турызму.