ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
27 верасня 2021, 15:38

Турызм у Беларусі

Турызм у Беларусі

У Беларусі на пачатак 2021 года турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 1348 арганізацый, якія супрацоўнічаюць са 122 краінамі свету. Паслугамі турарганізацый скарысталіся 911,1 тыс. турыстаў і экскурсантаў.

Колькасць беларусаў, якія выязджалі за мяжу, склала 258,6 тыс. чалавек. Яны наведалі 103 краіны свету.

Найбольш наведваемымі замежнымі краінамі былі: Егіпет, Турцыя, Украіна, Польшча, Чарнагорыя, Албанія.

Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў склала 9 дзён.

Колькасць турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь, склала 81 тыс. чалавек з 95 краін свету.

Краіны-лідары па колькасці наведванняў Беларусі: Расія, Польшча, Літва, Латвія, Турцыя, Германія.

Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў склала 6 дзён.

У 2020 годзе цікавасць да арганізаваных турыстычных паездак у межах краіны праявілі звыш 570 тыс. грамадзян Беларусі. 86,5% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстычных паездак грамадзян Рэспублікі Беларусь у межах краіны займалі аднадзённыя турыстычныя паездкі (экскурсіі).

Паслугамі 483 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння скарысталіся 628,6 тыс. чалавек, з якіх амаль 12% - замежныя грамадзяне.

З кожным годам павялічваецца турыстычная прывабнасць сельскага турызму.

У Беларусі ў 2020 годзе ажыццяўлялі дзейнасць 2936 суб'ектаў аграэкатурызму.

Колькасць турыстаў, якія скарысталіся паслугамі аграэкатурызму, за мінулы год склала 433,3 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў у аграэкасядзібах - 3 дні.

Крыніцы: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі