Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 сакавіка 2021, 16:23

Цікавыя факты аб ружах

Сваім з'яўленнем ружы апярэдзілі людзей прыкладна на 34 млн гадоў. Знойдзены выкапнёвыя астанкі і акамянеласці руж, якія паказваюць на ўзрост амаль 50 млн гадоў.

Культурнай ружы прыкладна 5 тыс. гадоў.

Адна з найстаражытнейшых выяў ружы знойдзена на востраве Крыт і датуецца прыкладна 2000 г. да нашай эры.

Сучасныя ружы: 300 відаў руж, 30 тыс. сартоў

Старэйшая ў свеце ружа -1000-гадовы куст ля сабора ў Хільдэсхайме (Германія), які ўжо амаль дасягнуў даху гэтага будынка.

Больш за ўсё руж у свеце - каля 3 млн - прадаецца ў Дзень святога Валянціна.

Самая вялікая і самая маленькая ружа:

Самая вялікая адзіночная ружа - куст Lady Banks (у ЗША):

займае плошчу на 740 кв.м (плошча футбольнага поля),

распускаецца больш за 200 тыс. бутонаў.

Самая маленькая ружа - ружа сорту "Сі" (па-іспанскі - "Так"), яе бутоны не большыя за зярнятка рысу.

Бібліятэка Канфуцыя налічвала амаль 600 тамоў аб ружах.

Шэкспір у сваіх паэмах згадваў аб ружах больш за 50 разоў.

Ружавы алей* уваходзіць у склад 46% мужчынскай і 98% жаночай парфумерыі.

Натуральны ружавы алей - адзін з самых дарагіх, на міжнародным рынку даражэйшы за золата і плаціну. Для атрымання аднаго кілаграма ружавага алею патрабуецца ў сярэднім тры тоны пялёсткаў.

* у большасці сінтэтычны

Крыніца: Мінскі парнікова-цяплічны камбінат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі