
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) праводзіцца з 2 мая па 1 чэрвеня.
Тэрміны рэгістрацыі для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні - з 2 па 7 ліпеня.
Абітурыент падае заяву адным са спосабаў:
- запоўніўшы электронную форму на сайце РІКВ,
- у пункце рэгістрацыі асабіста (або праз законнага прадстаўніка).
Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботнія дні (14, 28 мая, 2 ліпеня) - з 9.00 да 18.00.
Абітурыент мае права зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ не больш як па чатырох вучэбных прадметах уступных іспытаў.
Графік правядзення ЦТ:
14 чэрвеня - беларуская мова;
16 і 17 чэрвеня - руская мова;
19 чэрвеня - грамадазнаўства;
21 і 22 чэрвеня - матэматыка;
24 чэрвеня - біялогія;
26 чэрвеня - замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
28 чэрвеня - хімія;
30 чэрвеня - фізіка;
2 ліпеня - гісторыя Беларусі;
4 ліпеня - геаграфія;
6 ліпеня - сусветная гісторыя (навейшы час).
Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:
12 і 14 ліпеня - па беларускай і рускай мовах;
12 і 16 ліпеня - па астатніх прадметах.
Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.
Пералік устаноў адукацыі ў кожнай з абласцей і горадзе Мінску, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для яго праходжання, устаноўлены пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2022 года № 58 "Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2022 годзе".
Крыніца: Мінадукацыі Беларусі, РІКВ