ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 мая 2020, 17:02

Цэнтралізаванае тэсціраванне - 2020

Цэнтралізаванае тэсціраванне - 2020

Міністэрства адукацыі змяніла тэрміны правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) у 2020 годзе.*

Даты ЦТ:

беларуская мова - 25 чэрвеня,

руская мова - 26 і 27 чэрвеня,

грамадазнаўства - 29 чэрвеня,

матэматыка - 1 і 2 ліпеня,

біялогія - 4 ліпеня,

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 6 ліпеня,

хімія - 8 ліпеня,

фізіка - 10 ліпеня,

гісторыя Беларусі - 12 ліпеня,

геаграфія - 14 ліпеня,

сусветная гісторыя (навейшы час) - 16 ліпеня.

Тэрміны рэгістрацыі: 2 мая - 1 чэрвеня.

Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (30 мая) - з 9.00 да 18.00.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 12 па 17 ліпеня.

Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:

19 і 21 ліпеня - беларуская і руская мовы;

19 і 23 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).

Час пачатку ЦТ - 11.00.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты, якія здавалі ў асноўныя дні, змогуць з 24 ліпеня, у рэзервовыя дні - з 29 ліпеня.

* Абітурыентам, якія ўжо зарэгістраваліся на ЦТ і атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не трэба. Ім неабходна прыбыць на ЦТ у адпаведнасці з новымі датамі.

Крыніца: Міністэрства адукацыі.

Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі