Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
28 лютага 2020, 16:22

Цэнтралізаванае тэсціраванне - 2020

Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2020 годзе.

Даты ЦТ:

беларуская мова - 13 чэрвеня;

руская мова - 15 чэрвеня;

грамадазнаўства - 17 чэрвеня;

матэматыка - 19 чэрвеня;

біялогія - 21 чэрвеня;

замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 23 чэрвеня;

хімія - 25 чэрвеня;

фізіка - 27 чэрвеня;

гісторыя Беларусі - 29 чэрвеня;

геаграфія - 1 ліпеня;

сусветная гісторыя (Навейшы час) - 4 ліпеня.

Рэзервовыя дні правядзення ЦТ:

8 і 10 ліпеня - беларуская і руская мовы;

8 і 12 ліпеня - грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежныя мовы, хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя Навейшага часу.

Устаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі для ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, а таксама пунктамі правядзення ЦТ.

У рэзервовыя дні ЦТ будзе праходзіць у БДУ.

Тэрміны рэгістрацыі: 2 мая - 1 чэрвеня.

Час работы пунктаў рэгістрацыі - з 9.00 да 19.00, у суботу (2 і 30 мая) - з 9.00 да 18.00.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна з 30 чэрвеня па 5 ліпеня.

Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты змогуць у пунктах правядзення ЦТ з 12 ліпеня, у БДУ (рэзервовыя дні) - з 15 ліпеня.

Крыніца: пастанова Міністэрства адукацыі ад 13 лютага 2020 года №12.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі