
ЦЭ і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для выпускнікоў 2025 года, выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў.
Графік правядзення ЦЭ і ЦТ.
26 мая:
ЦЭ па прадмеце на выбар* (для 11-класнікаў);
ЦТ па прадмеце на выбар* (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў).
29 мая:
ЦЭ па беларускай або рускай мове (для 11-класнікаў);
ЦТ па беларускай або рускай мове (для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў).
2 і 5 чэрвеня:
ЦТ па прадмеце на выбар (для ўсіх абітурыентаў).
Дэталёвы графік правядзення ЦТ:
беларуская мова - 29 мая;
руская мова - 29 мая;
грамадазнаўства - 26 мая, 5 чэрвеня;
матэматыка - 26 мая, 2 чэрвеня;
біялогія - 26 мая, 2 чэрвеня;
замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - 26 мая, 2 чэрвеня;
хімія - 26 мая, 5 чэрвеня;
фізіка - 26 мая, 5 чэрвеня;
гісторыя Беларусі - 26 мая, 5 чэрвеня;
геаграфія - 26 мая, 2 чэрвеня;
сусветная гісторыя (найноўшы час) - 26 мая, 2 чэрвеня;
гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі - 26 мая, 2 чэрвеня.
Рэзервовыя дні для ЦТ:
19, 21, 23 чэрвеня.
Рэзервовыя дні для ЦЭ:
21, 23 чэрвеня,
іншыя тэрміны - 18, 20 жніўня.
Рэгістрацыя
- на ЦЭ ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі;
- на ЦТ ажыццяўляецца самастойна (з 9 па 22 красавіка).
ЦЭ прадугледжаны ў 144 пунктах здачы, ЦТ - у 40 пунктах.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
У 2025 годзе ў Беларусі колькасць выпускнікоў 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі складзе больш за 56 тыс.
* грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя (найноўшы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Крыніцы: Міністэрства адукацыі, РІКВ.