Масленіца - старажытнае славянскае свята провадаў зімы і сустрэчы вясны, з якім звязаны звычай пячы бліны.
Святкаванне пачынаецца роўна за 8 тыдняў да Вялікадня, у 2023 годзе - 20 лютага, і прадаўжаецца тыдзень.
Кожнаму дню Масленіцы адпавядае сваё абрадавае значэнне.
Панядзелак - "Сустрэча".
Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы гулянняў, робіцца лялька Масленіцы.
Аўторак - "Заігрыш".
З гэтага дня пачынаюць хадзіць адзін да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.
Серада - "Ласуха".
Зяці ідуць да цешчы на бліны.
Чацвер - "Шырокі чацвярток".
Пачынаецца шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танцуюць, вяселяцца, удзельнічаюць у кулачных бойках.
Пятніца - "Цешчыны адвячоркі".
Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.
Субота - "Залоўкіны вячоркі".
Маладыя нявесткі запрашаюць да сябе родных мужа і абдорваюць іх падарункамі.
Нядзеля - "Провады".
Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адзін у аднаго.
Рэцэпт бліноў на Масленіцу:
Вазьміце 2 яйкі, дробку солі і добра перамяшайце.
Усыпце палову шклянкі мукі, дабаўце алей і размяшайце.
Затым разбаўце цеста малаком да кансістэнцыі вадкай смятаны.
На патэльню з алеем вылейце цеста.
Калі ў бліна пачнуць запякацца беражкі, падчапіце яго лапаткай і перавярніце.
Кожны гатовы блін можна змазваць сметанковым маслам.
Крыніцы: адкрытыя крыніцы.