Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня). Усе тры святы з'яўляюцца неад'емнай часткай Успенскага посту.
Традыцыі:
у цэрквах асвячаюць яблыкі, грушы і слівы;
прынята частаваць адзін аднаго садавінай і мёдам;
прынята хадзіць у госці або запрашаць да сябе блізкіх людзей;
на Спас пякуць пірагі з начынкай з яблыкаў;
прынята памінаць памерлых, пакідаючы на магілах яблыкі;
забараняюцца любые хатнія работы - дазваляецца толькі прыгатаванне ежы і збор ураджаю.