Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
26 студзеня 2017, 15:44

Топ-10 дасягненняў беларускай навукі

Акадэмія навук Беларусі вызначыла 10 лепшых вынікаў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2016 год:

1. Лакалізацыя станаў святла,

Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава.

Новы метад дае магчымасць ажыццяўляць эфектыўную квантавую тамаграфію святла.

2. Новы тып светлавых палёў,

Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава.

Вынік дае магчымасць дастаўляць светлавую энергію на вялікія адлегласці.

3. Аналіз складаных выяў вялікіх памераў,

Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Дае магчымасць вызначаць наяўнасць анкалагічных захворванняў грудзей на самай ранняй стадыі захворвання.

4. Унікальныя матэрыялы для космасу,

ДНВА парашковай металургіі.

Гэты вынік накіраваны на стварэнне астранамічных люстэркаў вялікага памеру для выкарыстання ў космасе.

5. Матэрыялы для сонечных элементаў новага пакалення,

НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве сумесна з фізікамі.

Сфера прымянення - стварэнне сонечных элементаў новага пакалення.

6. Запаволенне біяхімічных рэакцый,

Інстытут фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі.

Метад накіраваны на стварэнне новага пакалення лекавых сродкаў.

7. Крок да рэгенерацыі нервовых клетак,

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі і Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі.

Вынік паказвае шляхі рэгенерацыі нервовых клетак.

8. Мадулятары глюкозааксідазы,

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі.

Сфера прымянення - устройства біяэлектронікі.

9. Унікальны помнік эпохі вікінгаў,

Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Адкрыты і вывучаны археалагічны комплекс: Кардон Віцебскага Падзвіння - унікальны для Усходняй Еўропы помнік эпохі вікінгаў (VIII-X стст.).

10. Размнажэнне жыта "ў прабірцы",

НПЦ НАН Беларусі па земляробстве.

Новая тэхналогія дае магчымасць паскорыць селекцыю.

Крыніца: НАН Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі