Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
31 мая 2021, 15:50

"ТІБО-2021"

XXVII Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2021" пройдзе 1-4 чэрвеня ў "Мінск-Арэне" (пр.Пераможцаў, 111а).

У 2021 годзе ўдзел у форуме прымуць больш за 140 арганізацый з Азербайджана, Беларусі, Германіі, Казахстана, Кітая, ААЭ, Расіі, Узбекістана і інш.

Цэнтральную экспазіцыю на выстаўцы "ТІБО-2021" будзе займаць стэнд "Беларусь - краіна лічбавых магчымасцей". Тут будуць прадстаўлены інавацыйныя распрацоўкі ў сферы інфармацыйных тэхналогій дзяржаўных органаў і беларускіх ІТ-кампаній, а таксама магчымасці іх эфектыўнага прымянення ў розных сферах дзейнасці.

Тэматыка форуму:

тэлекамунікацыйная і сеткавая інфраструктура;

тэлевізійныя, мультымедыйныя і гульнявыя тэхналогіі;

інструментальныя праграмныя сродкі;

лічбавае выдавецтва і паліграфія;

інтэрнэт-тэхналогіі і паслугі;

робататэхніка;

тэхналогіі разумнага горада і рэгіёна;

сістэмы і тэхналогіі бяспекі;

сістэмы аўтаматызаванага праектавання і кіравання;

сучасныя тэхналагічныя трэнды;

IEM-сістэмы і ERP-платформы;

галіновыя рашэнні.

Форум "ТІБО" праводзіцца з 1994 года і з'яўляецца адным з буйнейшых у краінах СНД і Балтыі. Яго ўдзельнікі - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі