Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
08 красавіка 2019, 12:48

"ТІБО-2019"

XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019" пройдзе 8-12 красавіка ў "Мінск-Арэне".

У 2019 годзе прымуць удзел больш за 100 кампаній з 16 краін свету.

Дадткова да традыцыйных раздзелаў "ТІБО" ў 2019 годзе на выстаўцы будзе новы тэматычны блок - "Экасістэма інавацый".

Тэматыка форуму:

нацыянальная тэлекамунікацыйная інфраструктура,

сучасная ІТ-архітэктура,

тэхналагічныя трэнды,

кібербяспека,

вытворчасць праграмнага забеспячэння,

тэлевізійныя, мультымедыйныя і гульнявыя тэхналогіі,

робататэхніка,

лічбавае выдавецтва і паліграфія,

інтэрнэт-тэхналогіі і інтэрнэт-паслугі.

Беларусь займае 32-е месца па індэксе развіцця ІКТ (рэйтынг Міжнароднага саюза электрасувязі) і ўваходзіць у групу краін з высокім узроўнем развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.

Форум "ТІБО" праводзіцца з 1994 года і з'яўляецца адным з буйнейшых у краінах СНД і Балтыі. Яго удзельнікі - вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг.

Крыніца: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі