
На падставе ч.2 п.2 арт.150 Кодэкса аб адукацыі:
вучэбныя заняткі завяршаюцца 31 мая,
для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў - 25 мая,
навучальны 2022/2023 год завяршаецца 31 жніўня.
Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў пройдуць 25 мая.
Выпускныя экзамены
Для 9-х класаў - чатыры выпускныя экзамены:
беларуская мова - пераказ (у пісьмовай форме),
руская мова - пераказ (у пісьмовай форме),
матэматыка - кантрольная работа (у пісьмовай форме);
гісторыя Беларусі (па білетах, у вуснай форме).
Асноўныя тэрміны правядзення - з 1 па 9 чэрвеня,
іншыя тэрміны - з 21 па 25 жніўня.
Для 11-х класаў - два выпускныя экзамены (у форме цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ):
беларуская або руская мова (на выбар навучэнца):
асноўны дзень - 14 мая (нядзеля);
рэзервовыя дні - 23 мая, 13 ліпеня, 21 жніўня.
прадмет на выбар (фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова*, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (Навейшы час), геаграфія, грамадазнаўства):
асноўны дзень - 21 мая (нядзеля);
рэзервовыя дні - 25 мая, 15 ліпеня, 23 жніўня.
*англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская.
Крыніца: Міністэрства адукацыі