
На падставе часткі другой пункта 2 артыкула 150 Кодэкса аб адукацыі:
вучэбныя заняткі звяршаюцца 31 мая,
для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў - 25 мая,
навучальны 2022/2023 год завяршаецца 31 жніўня.
Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў пройдуць 25 мая.
Выпускныя экзамены для 9-х і 11-х класаў
Для 9-х класаў - чатыры выпускныя экзамены:
беларуская мова - пераказ (у пісьмовай форме),
руская мова - пераказ (у пісьмовай форме),
матэматыка - кантрольная работа (у пісьмовай форме);
гісторыя Беларусі (па білетах, у вуснай форме).
Асноўныя тэрміны правядзення -
з 1 па 9 чэрвеня 2023 г.,
іншыя тэрміны - з 21 па 25 жніўня 2023 г.
Большасць дзевяцікласнікаў пераказ па беларускай мове напішуць 1 чэрвеня, пераказ па рускай мове - 5 чэрвеня, кантрольная работа па матэматыцы адбудзецца 7 чэрвеня.
Для 11-х класаў - два выпускныя экзамены (у форме адзінага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ):
беларуская або руская мова (па выбары навучэнца):
асноўны дзень - 14 мая 2023 г. (нядзеля);
рэзервовыя дні - 23 мая, у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 21 жніўня 2023 г.
прадмет на выбар*:
асноўны дзень - 21 мая 2023 г. (нядзеля);
рэзервовыя дні - 25 мая 2023 г., у ліпені ў даты правядзення ЦТ у рэзервовыя дні, 23 жніўня 2023 г.
*Пералік вучэбных прадметаў: фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія, грамадазнаўства.
Крыніца: Міністэрства адукацыі