
Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")
9-10 ліпеня, аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна.
Праграма мерапрыемстваў.
Тэматычныя пляцоўкі (11.00-24.00):
выстаўка-кірмаш "Кола жыцця" (купальскія падворкі),
гандлёвыя і рамесныя рады "Александрыйская гасціна", "Гандлёвая суполка", "Вуліца Сувенірная",
выстаўка "Зроблена ў Беларусі" (тэхніка МТЗ, "БЕЛДЖЫ"),
маладзёжная пляцоўка (прэс-цэнтр "Аляксандрыя-2022", "Уладар сяла", "Ведаю Беларусь"),
"Спадчына зямлі беларускай" (творчыя сустрэчы з літаратарамі),
спартыўныя пляцоўкі (турнір па паўэрліфтынгу).
Работа экспазіцыі "Малая радзіма" (11.00-21.00, Александрыйская сярэдняя школа).
Эстрадна-цыркавыя паказы "Свята цырка" (13.00-14.00, 16.00-17.00, 18.30-19.30).
Малая канцэртная пляцоўка (12.00-03.00):
цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята "Купалле" (17.00),
канцэртныя праграмы (на працягу дня),
паказ новых калекцый адзення беларускіх вытворцаў (17.45),
танцавальная шоу-праграма (23.30-03.00).
Галоўная канцэртная пляцоўка:
"Гала-канцэрт" - музычнае падарожжа "Ёсць на што паглядзець!" з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады (21.00-23.00),
святочны феерверк (23.00-23.05).
З гісторыі свята.
"Купалле" ў Александрыі стала сапраўдным культурным брэндам Беларусі.
Упершыню фестываль прайшоў у 2010 годзе.
У 2012 годзе ўдзельнікамі свята сталі 50 тыс. чалавек, у 2018-м - 110 тыс.
У 2020 годзе фестываль прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА.
Крыніца: Магілёўскі аблвыканкам