Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
25 верасня 2020, 14:55

Супрацоўніцтва Беларусі з рэгіёнамі Расіі

28-29 верасня ў Мінску і Мінскай вобласці пройдзе VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Плануецца падпісанне кантрактаў на суму $750 млн.

Усяго за час існавання форуму заключана камерцыйных кантрактаў і пагадненняў на суму каля $2 млрд, у тым ліку:

па выніках III форуму - прыкладна на $300 млн;

па выніках IV форуму - звыш $400 млн;

па выніках V форуму - звыш $500 млн;

па выніках VI форуму - звыш $550 млн.

Як Беларусь супрацоўнічае з рэгіёнамі Расіі*

Топ-10 рэгіёнаў Расіі, якія імпартуюць тавары з Беларусі:

Маскоўская вобласць,

Масква,

Смаленская вобласць,

Санкт-Пецярбург,

Бранская вобласць,

Рэспубліка Татарстан,

Кемераўская вобласць,

Калінінградская вобласць,

Ленінградская вобласць,

Свярдлоўская вобласць.

На іх долю прыпадала 70,8% беларускага экспарту ў РФ.

Топ-10 рэгіёнаў Расіі, якія пастаўляюць тавары ў Беларусь:

Цюменская вобласць,

Смаленская вобласць,

Маскоўская вобласць,

Масква,

Рэспубліка Татарстан,

Санкт-Пецярбург,

Пермскі край,

Калужская вобласць,

Рэспубліка Башкортастан,

Новасібірская вобласць.

На іх долю прыпадала 73,4% паставак з Расіі ў Беларусь.

У агульным аб'ёме экспарту беларускіх тавараў на долю Расіі прыпадала 41,5% - $13,7 млрд.

Пастаўкі тавараў з Расіі склалі 55,8% у агульным аб'ёме імпарту Беларусі - $22 млрд.

Дадатная дынаміка экспарту забяспечана ў гандлі з 49 суб'ектамі Расійскай Федэрацыі.

* Тут і далей - па выніках 2019 года.

Крыніца: Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, пасольства Беларусі ў Расіі, Белстат.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі