
Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят.
Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 254,4 тыс. чалавек, з іх 94% навучаюцца ў дзяржаўных ВНУ*.
У рэспубліцы функцыянуе 50 устаноў вышэйшай адукацыі, з іх
дзяржаўнай формы ўласнасці:
універсітэты - 31,
акадэміі - 9,
інстытуты - 2;
прыватнай формы ўласнасці:
універсітэты - 2,
інстытуты - 6.
Буйнейшымі ВНУ рэспублікі з'яўляюцца:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - 22,9 тыс.,
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) - 21,1 тыс.,
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) - 14,4 тыс.,
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі - 12,6 тыс.,
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (ГрДУ імя Я.Купалы) - 10,6 тыс. студэнтаў.
У Беларусі рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па 15 профілях, што ўключаюць больш за 400 спецыяльнасцей і напрамкаў спецыяльнасцей.
Студэнты па профілі адукацыі (да агульнай колькасці студэнтаў):
Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці - 29,2%.
Тэхніка і тэхналогіі. Архітэктура і будаўніцтва - 25,8%.
Ахова здароўя. Сацыяльная абарона. Фізічная культура. Турызм і гасціннасць - 11,5%.
Мастацтва і дызайн. Гуманітарныя навукі. Прыродазнаўчыя навукі - 11%.
Педагогіка. Прафесійная адукацыя - 9,9%.
Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва - 8,7%.
Іншыя - 3,9%.
*Тут і далей - даныя на пачатак 2020/2021 навучальнага года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.