Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
29 студзеня 2021, 15:51

Студэнты Беларусі

Агульная колькасць студэнтаў і магістрантаў у ВНУ Беларусі складае каля 263,4 тыс. чалавек*.

У краіне функцыянуюць 50 устаноў вышэйшай адукацыі*, з іх

дзяржаўнай формы ўласнасці:

універсітэты - 31,

акадэміі - 9,

інстытуты - 2;

прыватнай формы ўласнасці:

універсітэты - 2,

інстытуты - 6.

Буйнейшымі ВНУ краіны з'яўляюцца**:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - 22,8 тыс.,

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) - 21,1 тыс.,

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) - 14,6 тыс.,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі - 12,6 тыс.,

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (ГрДУ імя Я.Купалы) - 11,1 тыс. студэнтаў.

У Беларусі рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па 15 профілях, што ўключаюць больш як 400 спецыяльнасцей і напрамкаў спецыяльнасцей.

Студэнты па профілі адукацыі (да агульнай колькасці студэнтаў):

Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці - 29,9%;

Тэхніка і тэхналогіі. Архітэктура і будаўніцтва - 25,7%;

Ахова здароўя. Сацыяльная абарона. Фізічная культура. Турызм і гасціннасць - 11,2%;

Мастацтва і дызайн. Гуманітарныя навукі. Прыродазнаўчыя навукі - 10,9%;

Педагогіка. Прафесійная адукацыя - 9,8%;

Сельская і лясная гаспадарка. Садова-паркавае будаўніцтва - 8,7%;

Іншае - 3,8%.

* Даныя на пачатак 2020/2021 навучальнага года.

** Тут і далей - даныя на пачатак 2019/2020 навучальнага года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі