Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
07 сакавіка 2019, 15:20

Статыстычны партрэт беларускай жанчыны

У Беларусі на пачатак 2019 года колькасць жанчын склала 5,1 млн* - 53,4% агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі.

Сярэдні ўзрост жанчыны - 42,8 года,

сярэдні ўзрост гараджанкі - 41,4 года,

вясковай жанчыны - 47,8 года**.

Сёння кожны другі работнік у арганізацыях рэспублікі - жанчына.

Доля жанчын складае:

у ахове здароўя і сферы сацпаслуг - 85,6%,

у адукацыі - 81,4%,

у фінансавай і страхавой дзейнасці - 74,8%,

у сферы дзяржаўнага кіравання - 56,3%,

у сферы інфармацыі і сувязі - 44,8%,

у прамысловасці - 42,2%,

у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 39,4%,

у будаўніцтве - 18,8%.

Сярод занятых жанчын больш за трэць маюць вышэйшую адукацыю.

У 2018 годзе ў Беларусі выйшлі замуж больш за 60,7 тыс. жанчын, з іх больш за 900 - ва ўзросце старэйшым за 60 гадоў. Сярэдні ўзрост жанчыны пры ўступленні ў першы шлюб - 26 гадоў.

Мамамі сталі 93 тыс. жанчын.

* Папярэднія даныя.

** Даныя аб сярэднім узросце прыведзены па стане на пачатак 2018 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі